Мы – хто? Гэта пытанне, якое праходзіць праз усё жыццё. У апошнім выпуску «Жыццё-Маліна» Мікіта Мелказёраў размаўляе з Аляксандрам Лукашуком – шматгадовым дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода, пісьменнікам і даследчыкам.

Чалавек, які бачыў нараджэнне свабоды тройчы, распавядае пра тое, як не быць на баку зла – не быць рускім, чаму архівы КДБ – гэта арыштаваная памяць народа, і чаму Лі Харві Освальд выбраў менавіта Мінск. Гэта размова пра Васіля Быкава, Зянона Пазняка, Віктара Бабарыку і пра тое, чаму адчай – гэта смяротны грэх.

Таймкоды:

• 01:00 – Што такое быць беларусам сёння? Не быць рускім

• 02:40 – Пра рускую высакамернасць і чалавечую годнасць

• 04:43 – Ці мусіць нацыянальны лідар размаўляць па-беларуску?

• 05:51 – Віктар Бабарыка і «кісонная хвароба» пасля турмы

• 08:21 – Новая архітэктура бяспекі Еўропы: шанец для Беларусі

• 10:45 – Ядзерная зброя: ці была б вайна, калі б яна засталася ва Украіне?

• 12:18 – Беларуская лагоднасць як тактыка выжывання побач з драпежнікам

• 13:59 – Фенаменальны ўзровень сучаснага беларускага лідарства

• 15:28 – Беларускі КДБ: ахоўнікі ўлады, а не краіны

• 18:00 – Параўнанне сучасных рэпрэсій са сталінскімі

• 21:05 – Інтэлектуальная эліта ў савецкім палоне

• 24:20 – УНС як «калгасны сход»

• 28:25 – Лукашэнка: савецкі чалавек ці хітры дынамічны тып?

• 31:16 – Васіль Быкаў: чалавек, які адмовіўся ад усяго савецкага

• 37:19 – Архівы КДБ – арыштаваная нацыянальная памяць

• 39:15 – Справа Освальда: чаму дакументы вярнуліся ў Мінск?

• 42:10 – «Дыпламатыя дакументаў»: як Лукашэнка можа выкарыстаць файлы Освальда

• 47:11 – Курапаты: ацэнка колькасці ахвяраў

• 49:00 – Тры розныя Зяноны Пазнякі

• 52:13 – Як пошук Крыжа Ефрасінні Полацкай прывёў да Освальда

• 57:40 – Норман Мэйлер у Мінску: чаму ў беларусаў найлепшая памяць у свеце

• 01:08:18 – Станіслаў Шушкевіч: чалавек-рэзананс

• 01:12:11 – Тры паразы, якія насамрэч з’яўляюцца спіраллю свабоды

• 01:14:40 – Формула жыцця ў 70 гадоў: не піць абы-што і не хлусіць






SovietICBM

Leave a Reply